І вось нейкі прарок падышоў да Ахаба, цара Ізраэля, і сказаў: «Гэта кажа Госпад: “Ці бачыш ты ўвесь гэты вялікі натоўп? Вось, Я сёння аддам яго ў рукі твае, каб ведаў ты, што Я — Госпад”».
ІСУСА 10:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Госпад Ешуа: «Не бойся іх! Бо ў рукі твае Я аддаю іх; ніхто з іх не зможа ўстаяць перад табою». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ГОСПАД Егошуа: «Ня бойся іх, бо ў рукі твае Я аддаю іх. Ніхто з іх ня зможа ўстаяць перад табою». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь Ісусу: ня бойся іх, бо Я аддаў іх у рукі табе: ніхто зь іх ня ўстоіць перад абліччам тваім. |
І вось нейкі прарок падышоў да Ахаба, цара Ізраэля, і сказаў: «Гэта кажа Госпад: “Ці бачыш ты ўвесь гэты вялікі натоўп? Вось, Я сёння аддам яго ў рукі твае, каб ведаў ты, што Я — Госпад”».
Госпад сказаў мне: «Не бойся яго, бо Я аддаў яго ў рукі твае з усім народам і зямлёй яго; зробіш ты яму тое, што зрабіў Сэгону, цару амарэяў, які жыў у Хесебоне».
У рукі твае аддасць Ён цароў іх, і сатрэш імёны іх з-пад неба; ніхто не зможа супрацівіцца табе, пакуль не выгубіш іх.
зноў Ешуа сказаў ім: «Не бойцеся і не палохайцеся; будзьце цвёрдымі і мужнымі! Бо так Госпад зробіць усім ворагам вашым, супраць якіх будзеце змагацца».
І сказаў да Ешуа Госпад: «Не бойся іх! Бо заўтра ў гэтую самую гадзіну Я пакладу ўсіх іх забітымі перад Ізраэлем: коней іх ты акульгавіш, а калясніцы іх спаліш агнём».
Сказаў жа Госпад Ешуа: «Не бойся і не палохайся! Вазьмі з сабой усіх ваяроў і, устаўшы, ідзі на горад Гай: вось, Я аддаў у рукі твае цара яго, і народ, і горад, і зямлю яго.
Той жа ноччу Госпад сказаў яму: «Устань і ідзі ў лагер, бо Я аддаю яго ў твае рукі.
і каб ведала ўся гэтая грамада, што Госпад не мечам і дзідай ратуе: бо гэта вайна Госпада, і Ён выдасць вас у рукі нашы».