ІСУСА 10:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзяў яго, і забіў вастрыём меча яго, таксама цара яго, і ўсе гарады яго, і ўсё жывое, што там пражывала; не пакінуў анікога: як зрабіў у Эглоне, так зрабіў і ў Геброне, усё, што ў ім знайшлося, знішчыўшы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І здабыў яго, і выбіў мячом яго, і валадара ягонага, і ўсе гарады ягоныя, і ўсякую душу, што там жыла. Не пакінуў анікога там, і зрабіў так, як зрабіў у Эглёне, і аддаў закляцьцю ўсякую душу, што ў ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ўзялі яго і пабілі яго мечам, і цара яго, і ўсе гарады яго, і ўсё, што дыхала, што было ў ім; нікога не пакінуў, хто б ацалеў, як зрабіў ён і з Эглонам: пракляў яго і ўсё, што дыхала, што было ў ім. |
У той самы дзень здабыў Ешуа Македу і знішчыў яе вастрыём меча, і забіў цара яе і ўсіх жыхароў яе; не пакінуў у ёй анікога, і зрабіў цару Македы так, як зрабіў цару Ерыхонскаму.
у той жа дзень апанаваў яго і забіў вастрыём меча ўсё жывое, адпаведна ўсяму, што зрабіў у Лахісе.
і заняў яго; таксама цара яго і ўсе гарады яго вынішчыў вастрыём меча; не пакінуў у ім ніякіх астаткаў: так зрабіў у Геброне і Лебне і з царамі іх, так зрабіў з Дабірам і царом яго.
Такім чынам, Ешуа заваяваў усю зямлю: горы, і Нагэб, і Сэфэлу, і схілы гор, і цароў іх; не пакінуў у іх ніякіх астаткаў, але ўсё, што магло дыхаць, забіў, як загадаў Госпад, Бог Ізраэля.
І ўсё навокал, гарады і іх цароў, схапіў, ударыў, і знішчыў, і спустошыў, як загадаў Майсей, паслугач Госпадаў.