Кніга Тобіі 14:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
Ды будуць дабраслаўляць вечнага Бога па справядлівасці. Усе сыны Ізраэля, якія будуць вызвалены ў тыя дні, успамінаць будуць Бога ў праўдзе, сабяруцца разам і прыйдуць у Ерузалім і абжывуцца навечна і бяспечна ў зямлі Абрагама, і яна будзе вернута ім. І тыя, што любяць Бога, будуць радавацца ў праўдзе; а тыя, якія дапускаюцца злачыннасці і грахоў, – знікнуць з усяе зямлі.