Кніга Тобіі 14:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ідзі скора ў Мідыю, бо я веру слову Божаму, якое выказаў Навум у Нініве, бо ўсё будзе і здзейсніцца на Асірыі і Нініве, што прадказалі прарокі Ізраэля, якіх Бог паслаў; усё споўніцца і нішто не выпадзе з усіх слоў, але ўсё здзейсніцца ў свой час. І хутчэй будзе збаўленне ў Мідыі, чым у Асірыі і Бабілоне, бо я ведаю і веру, што ўсё, што сказаў Бог – будзе. І споўніцца, і не выпадзе слова з прадказанняў. І браты нашы, якія жывуць на зямлі Ізраэля, усе будуць рассеяны і заведзены ў няволю з зямлі найлепшай, і ўся зямля Ізраэля стане пустыняй, і Самарыя, і Ерузалім будуць пустыняю, і дом Божы будзе ў смутку, і будзе спалены, і стане пустыняю аж да часу. |