Кніга Тобіі 14:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) але ў які дзень пахаваеш маці сваю каля мяне, у той самы дзень не заставайся ў гэтых мясцінах. Бачу бо, што вялікая злачыннасць завялася ў ёй, і вялікі падман у ёй, і яны не саромеюцца. Паглядзі, сынок, што зрабіў Надаб Ахікару, які яго ўзгадаваў. Ці ж жывога не закапаў у зямлю? Але Бог аддаў яму за гэта крыўдаю на віду Сваім, і Ахікар выйшаў на святло, а Надаб пайшоў у вечную цемру, бо хацеў забіць Ахікара. Бо ён даваў міласціну, таму ўсцярогся ад сіла смерці, якую задумаў яму Надаб, і Надаб трапіў у сіло смерці і сябе загубіў. |