Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




Кніга Тобіі 10:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І пацалаваў дачку сваю Сару, і сказаў ёй: «Дачушка, паважай свайго свёкра і свякроў сваю, бо яны адсёння з’яўляюцца бацькамі тваімі, як тыя, што цябе нарадзілі. Ідзі ў супакоі, дачушка! Каб толькі ў жыцці сваім чуў я пра цябе ўсё добрае». І яшчэ пацалаваў яе і адпусціў іх. І Эдна сказала Тобіі: «Сынок і мілы браток, хай Госпад неба прывядзе яшчэ цябе, і каб пабачыла я дзетак тваіх і дачушкі маёй Сары, пакуль не памру, каб пацешылася я перад Госпадам. Я табе даручаю дачушку маю, быццам у апеку, каб не засмучаў яе ва ўсе дні жыцця твайго. Ідзі, сынок, у супакоі. Я адсюль маці твая, а Сара – сястра твая. Хай пашле шчасце ўсім нам Ён ва ўсе дні жыцця нашага». І пацалавала іх абодвух, і адпусціла іх у здароўі.

Глядзіце раздзел



Кніга Тобіі 10:12
0 Крыжаваныя спасылкі