Калі прыйдзеш туды, убачыш Егу, сына Язафата, сына Намсі, і, увайшоўшы, возьмеш яго пасярод братоў яго, і ўвядзеш ва ўнутраны пакой.
4 ЦАРСТВАЎ 9:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і прыйшоў. А вось, сядзелі разам кіраўнікі войска, і ён сказаў: «Маю табе, кіраўнік, сказаць слова». І Егу сказаў: «Каму з усіх нас?» А ён сказаў: «Табе, о кіраўнік». Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён прыйшоў, кі вось, сядзелі начальнікі войска. І ён сказаў: «Маю для цябе, князь, слова». І сказаў Егу: «Для каторага з нас?» А ён сказаў: «Для цябе, князь». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і прыйшоў. І вось сядзяць ваеначальнікі, і сказаў: у мяне слова да цябе, ваеначальніча. І сказаў Іуй: да каго з усіх нас? І сказаў ён: да цябе, ваеначальніча. |
Калі прыйдзеш туды, убачыш Егу, сына Язафата, сына Намсі, і, увайшоўшы, возьмеш яго пасярод братоў яго, і ўвядзеш ва ўнутраны пакой.
І ён устаў, і ўвайшоў у пакой. А юнак выліў алей яму на галаву і сказаў: «Гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Я намашчаю цябе на цара над народам Госпадавым, над Ізраэлем.
і, вярнуўшыся з Галгала, дзе былі ідалы, сказаў цару: «О цар, маю для цябе таемнае слова». І той загадаў маўчаць, і выйшлі ўсе, якія пры ім былі.