Ёахаз меў дваццаць тры гады, калі стаў царом, і цараваў ён у Ерузаліме тры месяцы. Маці яго называлася Аміталь, дачка Ярэміі з Лебны.
4 ЦАРСТВАЎ 24:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сэдэцыя меў дваццаць адзін год, калі стаў царом, і ён цараваў у Ерузаліме адзінаццаць гадоў. Маці яго называлася Аміталь, дачка Ярэміі з Лебны. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сэдэкія меў дваццаць адзін год, калі стаў валадаром, і ён валадарыў у Ерусаліме адзінаццаць гадоў. Імя маці ягонай — Хамуталь, дачка Ярэміі з Лібны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дваццаць адзін год было Сэдэкію, калі зацараваў, і адзінаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай Хамутал, дачка Ераміі, зь Ліўны. |
Ёахаз меў дваццаць тры гады, калі стаў царом, і цараваў ён у Ерузаліме тры месяцы. Маці яго называлася Аміталь, дачка Ярэміі з Лебны.
Сэдэцыя меў дваццаць адзін год, калі стаў царом, і ў Ерузаліме цараваў адзінаццаць гадоў.
Слова, якое было Ярэміі ад Госпада, калі цар Сэдэцыя паслаў да яго Пасура, сына Мэльхіі, і святара Сафонію, сына Маасіі, каб яму сказалі:
На пачатку валадарання Сэдэцыі, сына Осіі, цара Юдэйскага, было слова гэтае ад Госпада Ярэміі, што казала:
І сталася ў той год, на пачатку валадарання Сэдэцыі, цара Юдэйскага, на чацвёрты год у пятым месяцы, сказаў мне Хананія, сын Азура, прарок з Габаона, у доме Госпада ў прысутнасці святароў ды ўсяго народа:
І пачаў валадарыць цар Сэдэцыя, сын Осіі, замест Ёахіна, сына Якіма; яго паставіў царом Набукаданосар, цар Бабілона, у зямлі Юдэйскай.
Вось якое было слова Госпада Ярэміі прароку адносна Элама на пачатку царавання Сэдэцыі, цара Юдэйскага: