4 ЦАРСТВАЎ 16:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А цар Ахаз абламаў ліштвы з падножжаў і зняў купель, што была зверху, і зняў мора з медных валоў, якія падтрымлівалі яго, і паставіў яго на каменную падлогу. Біблія (пераклад А.Бокуна) І валадар Ахаз абламіў ліштвы з падставаў, і зьняў з іх мыцельнікі, і зьняў мора з валоў мядзяных, якія пад ім былі, і паставіў яго на каменную падлогу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І абламаў цар Ахаз абадкі на падстаўках, і зьняў зь іх умывальніцы, і мора зьняў з медных валоў, якія былі пад ім, і паставіў яго на каменную падлогу. |
Таксама зняў ён крыты суботні праход, які пабудавалі ў святыні, і вонкавы ўваход для цара ў святыні Госпада дзеля цара асірыйцаў.
Такім чынам, Ахаз, забраўшы ўсе пасудзіны дома Божага і пабіўшы іх, замкнуў брамы дома Божага і паставіў сабе ахвярнікі па ўсіх закутках Ерузаліма.
і ўсе рэчы святыні, якія выкінуў цар Ахаз падчас свайго царавання ў сваёй пераваротнасці, мы аднавілі і асвяцілі. Вось, усе яны пакладзены перад ахвярнікам Госпада».
І не можна было зважыць медзі з усіх тых рэчаў: з двух слупоў, аднаго мора, дванаццаці медных валоў: яны былі падножжам, якое зрабіў цар Саламон для святыні Госпада.