І сышоў агонь Госпадаў, і спаліў ахвяру, і дровы, і камяні, а таксама попел і ваду, якая была ў рове, высушыў.
4 ЦАРСТВАЎ 1:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У адказ Ілля сказаў ім: «Калі я чалавек Божы, няхай сыдзе агонь з неба і спаліць цябе і пяцьдзесят чалавек тваіх». І сышоў агонь Божы з неба, і спаліў яго і пяцьдзесят чалавек яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І адказаў Ільля, і сказаў ім: «Калі я — чалавек Божы, няхай зыйдзе агонь з неба і спаліць цябе і пяцьдзясят [чалавек] тваіх». І зыйшоў агонь Божы з неба, і спаліў яго і пяцьдзясят [чалавек] ягоных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адказваў Ільля і сказаў яму: калі я чалавек Божы, дык хай сыдзе агонь зь неба і папаліць цябе і твой пяцідзясятак. І сышоў агонь Божы зь неба і папаліў яго і пяцідзясятак ягоны. |
І сышоў агонь Госпадаў, і спаліў ахвяру, і дровы, і камяні, а таксама попел і ваду, якая была ў рове, высушыў.
Тады цар паўторна паслаў па яго іншага кіраўніка пяцідзесяці разам з яго пяццюдзесяццю. І ён сказаў яму: «Чалавеча Божы, вось што кажа цар: “Хутка сыдзі з гары!”»
Зноў паслаў цар трэцяга кіраўніка пяцідзесяці і пяцьдзесят чалавек з ім. Калі ён прыйшоў, упаў на калені перад Іллёй і прасіў яго і сказаў: «Чалавеча Божы, хай жыццё маё і жыццё гэтых паслугачоў тваіх, якія разам са мною, будзе каштоўным у вачах тваіх!
І, калі ён яшчэ гаварыў, прыбыў іншы і сказаў: «Агонь Божы сышоў з неба і папаліў авечак і паслугачоў, і я адзін ацалеў, каб паведаміць табе».