І кожнае падножжа мела чатыры медныя колы на медных восях, і чатыры ножкі ў выглядзе круглых выступаў, адлітых пад купеллю насупраць кожнай гірлянды.
3 ЦАРСТВАЎ 7:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо і тыя чатыры круглыя выступы на кожным рагу кожнага падножжа былі адліты з самога падножжа і злучаны з ім. Біблія (пераклад А.Бокуна) На чатырох рагах кожнае падставы былі чатыры рамёны, і рамёны былі адно цэлае з падставай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чатыры выступы на чатырох кутах кожнай падстаўкі; з падстаўкі выходзілі выступы яе. |
І кожнае падножжа мела чатыры медныя колы на медных восях, і чатыры ножкі ў выглядзе круглых выступаў, адлітых пад купеллю насупраць кожнай гірлянды.
А колы былі зробленыя, як звычайна робяцца колы для калясніцы, і восі іх, і абады іх, і спіцы, і калодкі — усё было адлітае.
А на вяршыні падножжа было адно закругленне ў паўлокця, і на вяршыні падножжа — яго падпоркі і яго ліштвы з яго самога.