І яго адтуліна была круглая накшталт падножжа; у адтуліне былі таксама розныя выявы, але ліштвы яго былі не круглыя, але чатырохкутныя.
3 ЦАРСТВАЎ 7:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама чатыры колы былі пад ліштвамі, і восі колаў былі прымацаваныя да падножжа; вышыня аднаго кола была паўтара локця. Біблія (пераклад А.Бокуна) І чатыры колы былі пад ліштвамі, а восі колаў былі прымацаваныя пры падставах. Вышыня кола была ў паўтары локці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пад сьценамі было чатыры колы, і восі колаў у падстаўках; вышыня кожнага кола - паўтара локця. |
І яго адтуліна была круглая накшталт падножжа; у адтуліне былі таксама розныя выявы, але ліштвы яго былі не круглыя, але чатырохкутныя.
А колы былі зробленыя, як звычайна робяцца колы для калясніцы, і восі іх, і абады іх, і спіцы, і калодкі — усё было адлітае.