Заклікайце да імя вашага бога, і я буду заклікаць да імя Госпада; і той бог, які выслухае і спашле агонь, Той ёсць сапраўдны Бог!» Увесь народ адказаў: «Добрае гэта слова».
3 ЦАРСТВАЎ 18:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Ілля прарокам Баала: «Выберыце сабе аднаго быка і пачніце першыя, бо вас больш; заклікайце да імя бога вашага, і не падкладайце агню». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Ільля прарокам Баала: «Выберыце сабе аднаго бычка, і падрыхтуйце [яго] першыя, бо вас шмат, і клічце імя багоў вашых, але не падкладайце агонь». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Ільля прарокам Ваалавым: выберце сабе адно цяля і падрыхтуйце вы раней, бо вас многа; і паклічце імя бога вашага, але агню не падкладвайце. |
Заклікайце да імя вашага бога, і я буду заклікаць да імя Госпада; і той бог, які выслухае і спашле агонь, Той ёсць сапраўдны Бог!» Увесь народ адказаў: «Добрае гэта слова».
Калі ўзялі яны быка, якога даў ім, то прыгатавалі яго, і заклікалі да імя Баала ад раніцы аж да паўдня, крычучы: «Баал, выслухай нас!» І не было ані голасу, ані адказу. І скакалі кругом ахвярніка, які зрабілі.
І сказаў Майсей фараону: «Прызнач мне, калі прасіць за цябе, і за паслугачоў тваіх, і за народ твой, каб былі выгнаны жабы ад цябе і ад дому твайго, і каб засталіся яны толькі ў рацэ».
Таксама сярод прарокаў Самарыі бачыў Я недарэчнасць: праракавалі яны ў імя Баала і падманвалі народ Мой, Ізраэля.