Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 15:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І ён выгнаў распусніц з краіны, і павынішчаў усіх нячыстых ідалаў, якіх нарабілі бацькі яго.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ён выгнаў распусьнікаў з зямлі, і павынішчаў усіх ідалаў, якіх нарабілі бацькі ягоныя.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ён прагнаў блудадзеяў зь зямлі і адкінуў усе ідалы, якіх зрабілі бацькі ягоныя,

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 15:12
14 Крыжаваныя спасылкі  

І дапускаўся ён усіх грахоў бацькі свайго, якія ён рабіў перад тым; не было сэрца яго шчырым да Госпада, Бога яго, як сэрца Давіда, бацькі яго.


і зрабіўся ён агідным настолькі, што служыў ідалам, робячы ўсё, што рабілі амарэі, якіх знішчыў Госпад з-прад аблічча сыноў Ізраэля.


Але і рэшткі распуснікаў, якія заставаліся ў дні бацькі яго Асы, ён знішчыў з зямлі.


А ў Эдоме не было тады цара, але намеснік царскі.


Таксама разваліў ён дамы распусніц, якія былі ў доме Госпада, дзе жанчыны ткалі адзенне для Асэры.


Хай не будзе распусніцы сярод дачок Ізраэля, ані мужчыны распусніка сярод сыноў Ізраэля.


ведаючы, што адкуплены вы ад марнага жыцця вашага, перададзенага вам бацькамі, не знішчаемым срэбрам або золатам,


Таксама Садом, і Гамора, і суседнія гарады, што падобным чынам аддаваліся распусце і пайшлі за чужым целам, сталіся прыкладам, церпячы кару вечнага агню.