Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЦАРСТВАЎ 3:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І прыйшоў да Давіда ў Геброн з дваццаццю ваярамі, і Давід справіў баль Абнэру і людзям яго, што прыйшлі з ім.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І прыйшоў Абнэр да Давіда ў Хеўрон, і дваццацьць ваяроў з ім, і Давід справіў банкет Абнэру і людзям ягоным, што былі з ім.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І прыйшоў Авэнір да Давіда ў Хэўрон і зь ім дваццаць чалавек, і зрабіў Давід гасьціну Авэніру і людзям, якія былі зь ім.

Глядзіце раздзел



2 ЦАРСТВАЎ 3:20
6 Крыжаваныя спасылкі  

І ён зрабіў ім банкет, і яны елі і пілі.


А потым забіў на гары жывёлін на ахвяру і запрасіў сваіх братоў, каб паелі хлеба. А калі паелі, ляглі спаць на гары.


Падобна гаварыў Абнэр і бэньямінцам; і пайшоў Абнэр у Геброн, каб пераказаць Давіду ўсё, чаго жадалі Ізраэль і ўвесь дом Бэньяміна.


І сказаў Абнэр Давіду: «Я ўстану, каб сабраць у цябе, гаспадара майго, цара, увесь Ізраэль; і ўвойдуць яны з табой у запавет, і будзеш ты валадарыць над усім, як жадае душа твая». І калі адпусціў Давід Абнэра і ён пайшоў у супакоі;


калі ён сядзеў на пасадзе свайго царства ў горадзе Сузы, дык вось, ён у трэці год свайго валадарання справіў вялікае застолле для ўсіх сваіх князёў і паслугачоў, для наймужнейшых персаў і мідзян, магнатаў і правіцеляў правінцый, якія разам з ім былі,


А Абігайль вярнулася да Набала; і вось, ён спраўляў баль у доме сваім, як баль царскі. І сэрца Набала было вясёлае, бо быў ён надта п’яны. І яна не сказала яму ані малога, ані вялікага слова пра гэтае да раніцы.