Дый і ўсе кіраўнікі святароў і народ памножылі бясчынствы свае і паводле ўсіх агіднасцей паганскіх апаганілі дом Госпадаў, які асвяціў Госпад у Ерузаліме.
2 ЛЕТАПІСАЎ 7:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама асвяціў Саламон сярэдзіну панадворка перад святыняй Госпадавай; бо ўсклаў Ён там ахвяры цэласпалення і тлушч ахвяр прымірэння, бо медны ахвярнік, які ён зрабіў, не мог змясціць цэласпаленняў ды ахвяр з ежы і тлушч. Біблія (пераклад А.Бокуна) І асьвяціў Салямон сярэдзіну панадворку, які перад Домам ГОСПАДА, бо там прынёс цэласпаленьні і тлушч ахвяраў мірных, бо ахвярнік мядзяны, які зрабіў Салямон, ня мог зьмясьціць цэласпаленьняў, і ахвяраў хлебных, і тлушчу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Асьвяціў Саламон і ўнутраную частку двара, якая перад домам Гасподнім, бо прынёс там цэласпаленьні і тлушч мірных ахвяр, бо ахвярнік медны, зроблены Саламонам, ня мог умяшчаць цэласпаленьня і хлебнага прынашэньня і тлушчу. |
Дый і ўсе кіраўнікі святароў і народ памножылі бясчынствы свае і паводле ўсіх агіднасцей паганскіх апаганілі дом Госпадаў, які асвяціў Госпад у Ерузаліме.
Зрабіў ён таксама медны ахвярнік у дваццаць локцяў даўжыні і дваццаць локцяў шырыні ды дзесяць локцяў вышыні.
Гэтыя ахвяры маеце ўскладаць Госпаду ў час вашых святаў, апрача абяцанняў і добраахвотных ахвяр на цэласпаленні, на ахвяры з ежы, на ўзліванні і на ахвяры прымірэння».