А астатнія дзеянні Амазіі, ад першых да апошніх, запісаны ў Кнізе Цароў Юдэі і Ізраэля.
2 ЛЕТАПІСАЎ 36:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А астатнія дзеянні Ёакіма, і агіднасці яго, якіх дапускаўся, ды тое, што было знойдзена супраць яго, — запісана ў Кнізе цароў Ізраэля і Юдэі. І па ім быў царом сын яго Ёахін. Біблія (пераклад А.Бокуна) А іншыя дзеяньні Егаякіма і брыдоты ягоныя, якія ён рабіў, і якія знойдзены ў яго, вось, яны запісаны ў Кнізе валадароў Ізраіля і Юды. І пачаў валадарыць Егаяхін, сын ягоны, пасьля яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Іншыя дзеі Ёакіма і мярзоты ягоныя, якія ён рабіў і якія знойдзены ў ім, апісаны ў кнізе цароў Ізраільскіх і Юдэйскіх. І зацараваў Еханія, сын ягоны, замест яго. |
А астатнія дзеянні Амазіі, ад першых да апошніх, запісаны ў Кнізе Цароў Юдэі і Ізраэля.
Жыву Я, — кажа Госпад, — бо калі б Ёахін, сын Якіма, цар Юдэйскі, быў пярсцёнкам на Маёй правай руцэ, то і адтуль Я сарву яго;
Ці ж чалавек той, Ёахін, — гэта пасудзіна адкінутая і пабітая? Няўжо гэтая пасудзіна зусім непатрэбная? Чаму ж выкінуты яны: ён і нашчадкі яго, ды выкінуты ў зямлю, у якой яны не нарадзіліся і якой не ведалі?