Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЛЕТАПІСАЎ 29:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І асвяцілі Госпаду шэсцьсот валоў ды тры тысячы авечак.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І для пасьвячэньня [прынесьлі] шэсьцьсот валоў і тры тысячы авечак.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Іншых сьвяшчэнных ахвяраў было: шасьцьсот з буйнога быдла і тры тысячы з дробнага быдла.

Глядзіце раздзел



2 ЛЕТАПІСАЎ 29:33
4 Крыжаваныя спасылкі  

Лік жа цэласпаленняў, якія супольнасць прынесла, быў такі: валоў — семдзесят, бараноў — сто, ягнят — дзвесце — усё гэта ахвяры цэласпалення для Госпада.


Замала ж было святароў і не змаглі здзіраць шкуры з усіх ахвяр цэласпалення; дык дапамаглі ім браты іх, левіты, аж да заканчэння працы і да асвячэння святароў; бо левіты былі са шчырым сэрцам, так што асвяціліся яны больш, чым святары.


Бачанне Ісаі, сына Амоса, якое бачыў ён адносна Юды і Ерузаліма ў дні Озіі, Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, цароў Юдэйскіх.


Слова Госпада, якое было да Осіі, сына Бээры, у дні цароў юдэйскіх: Озіі, Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, таксама ў дні цара ізраэльскага Ерабаама, сына Ёаса.