І не паслухаў цар народа, бо так быў настроены Госпадам, каб споўнілася слова Яго, якое Госпад сказаў праз Ахію з Сіло Ерабааму, сыну Набата.
2 ЛЕТАПІСАЎ 25:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але Амазія не пажадаў выслухаць, таму што воляй Госпада было, каб быў ён аддадзены ў рукі ворагаў дзеля культу шанавання багоў Эдома. Біблія (пераклад А.Бокуна) І не паслухаў Амазія, бо ад Бога [было] гэта, каб аддаць іх у рукі [Ёаша] за тое, што яны шукалі багоў Эдому. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але не паслухаўся Амасія, бо ад Бога было гэта, каб перадаць іх у руку Ёаса за тое, што пачалі прыходзіць да багоў Ідумэйскіх. |
І не паслухаў цар народа, бо так быў настроены Госпадам, каб споўнілася слова Яго, якое Госпад сказаў праз Ахію з Сіло Ерабааму, сыну Набата.
І не паслухаў ён просьбы народа. Бо было воляй Божай, каб споўнілася слова Яго, якое сказаў праз руку Ахіі Сіланіта да Ерабаама, сына Набата.
Але воляй Божай было супраць Ахазіі, каб ён наведаў Ярама; і калі ён прыбыў, то разам з Ярамам пайшоў супраць Егу, сына Намсі, якога Госпад намасціў на цара, каб ён знішчыў дом Ахаба.
І калі ён гэта яму казаў, той адказаў яму: «Ці ж мы зрабілі цябе дарадчыкам цара? Перастань! Каб не забіў я цябе!» І перастаў прарок, сказаўшы: «Але я ведаю, што рашыў Бог забіць цябе, бо ты зрабіў такое і не паслухаў маёй парады».
Ты сказаў: “Пабіў эдомцаў!” І таму падымаецца сэрца тваё ў пыхлівасць. Сядзі ў сваім доме! Нашто выклікаеш бяду на сябе, каб упаў і ты, і Юдэя з табою?»
Такім чынам, выступіў Ёас, цар Ізраэля, і ўбачыліся сам на сам ён і Амазія, цар Юдэі, у Бэтсамэсе юдэйскім.
ды ёсць «каменем спатыкнення і каменем згаршэння»; аб яго спатыкаюцца няверуючыя Слову, на што і прызначаны.