1 ЦАРСТВАЎ 3:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Госпад зноў паклікаў Самуэля трэці раз, ён, падняўшыся, пабег да Гэлі і сказаў: «Вось я, бо ты клікаў мяне». Тады зразумеў Гэлі, што Госпад кліча юнака. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але ГОСПАД зноў паклікаў Самуэля трэці раз. Ён падняўся і пабег да Гэлія, і сказаў: «Вось я, бо ты клікаў мяне». І зразумеў Гэлій, што ГОСПАД кліча юнака. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паклікаў Гасподзь Самуіла яшчэ трэці раз. Ён устаў і прыйшоў да Ілія і сказаў: вось я! ты клікаў мяне. Тады зразумеў Ілій, што Гасподзь кліча хлопчыка. |
І сказаў ён Самуэлю: «Ідзі і кладзіся спаць; а калі зноў пакліча цябе хто, кажы: “Гавары, Госпадзе, бо слухае паслугач Твой”». Дык вярнуўся Самуэль і лёг спаць на сваім месцы.