Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦАРСТВАЎ 25:44 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А Саўл аддаў дачку сваю Міхол, жонку Давіда, Палці, сыну Лаіса, які паходзіў з Галіма.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А Саўл аддаў Міхаль, дачку сваю, жонку Давіда, Пальту, сыну Ляіша, які [паходзіў] з Галіму.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

А Саўл аддаў дачку сваю Мэлхолу, жонку Давідавую, Фалтыю, сыну Лаіша, што з Галіма.

Глядзіце раздзел



1 ЦАРСТВАЎ 25:44
5 Крыжаваныя спасылкі  

А Давід паслаў вестуноў да Ісбаала, сына Саўла, сказаць яму: «Вярні мне жонку маю Міхол, якую набыў я сабе за сто крайніх плоцяў філістынскіх».


Дык Ісбаал паслаў пасланцоў, і ўзяў яе ад мужа яе, Палціэля, сына Лаіса.


Бэт-Галім, крычы на ўвесь голас! Лаіс, паслухай! Анатот, адкажы ёй!


Але другая дачка Саўла, Міхол, пакахала Давіда, і было пра гэта сказана Саўлу, і спадабалася гэта яму;


І яшчэ не скончыліся прызначаныя дні, калі Давід пайшоў з ваярамі сваімі і забіў дзвесце філістынцаў, і прынёс крайнія плоці іх, і адлічыў іх цару, каб быць яго зяцем. І аддаў Саўл дачку сваю Міхол за жонку яму.