1 ЦАРСТВАЎ 17:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Філістынцы стаялі на схіле гары з аднаго боку, а ізраэльцы — на схіле гары з другога боку; і раздзяляла іх даліна. Біблія (пераклад А.Бокуна) Філістынцы стаялі на схіле гары з аднаго боку, а Ізраільцяне — на схіле гары з другога боку, і разьдзяляла іх лагчына. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сталі Філістымляне на гары з аднаго боку, і Ізраільцяне на гары з другога боку, а паміж імі была даліна. |
Тым часам Саўл і ваяры ізраэльскія сабраліся, і прыйшлі ў даліну Тэрэбінітаў, і выстраіліся на бой супраць філістынцаў.
І з лагера філістынцаў выйшаў асілак на імя Галіят з Гета, вышынёю ў шэсць локцяў і адну пядзь.