Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦАРСТВАЎ 14:46 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І не гнаўся Саўл за філістынцамі, і не пераследаваў іх; філістынцы вярнуліся ў свае сядзібы.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І вярнуўся Саўл з пагоні за Філістынцамі, і яны пайшлі ў сядзібы свае.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І вярнуўся Саўл ад перасьледу Філістымлянаў; а Філістымляне пайшлі ў сваё месца.

Глядзіце раздзел



1 ЦАРСТВАЎ 14:46
3 Крыжаваныя спасылкі  

І народ звярнуўся да Саўла: «Ці ж мусіць памерці Ёнатан, які даў такое вялікае збаўленне Ізраэлю? Гэта несправядліва; жыве Госпад, не ўпадзе на зямлю волас з яго галавы, бо ён сёння дзейнічаў з Богам». Так народ вызваліў Ёнатана ад смерці.


А Саўл, умацаваўшы сваё цараванне над Ізраэлем, ваяваў наўкола з усімі сваімі ворагамі: з Маабам, і з сынамі Амона, і з Эдомам, і з царамі Собы і з філістынцамі; і куды б толькі ён ні павяртаўся, усюды перамагаў.


І філістынцы сабралі войскі свае на вайну, і размясціліся ў Соха, што ў Юдэі, ды расклалі лагер між Соха і Азэкаю ў Афэсдаміме.