Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦАРСТВАЎ 14:40 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І сказаў ён усяму Ізраэлю: «Вы станьце на адзін бок, а я з Ёнатанам, сынам маім, — на другі». Адказаў народ Саўлу: «Што добрым здаецца ў вачах тваіх — рабі».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сказаў ён усяму Ізраілю: «Вы станьце з аднаго боку, а я і Ёнатан, сын мой, станем з другога». І сказаў народ Саўлу: «Што добрае ў вачах тваіх, рабі».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І сказаў Саўл усім Ізраільцянам: станьце вы па адзін бок, а я і сын мой Ёнатан станем па другі бок. І адказваў люд Саўлу: рабі, што добра ў вачах тваіх.

Глядзіце раздзел



1 ЦАРСТВАЎ 14:40
6 Крыжаваныя спасылкі  

І паслугачы цара сказалі яму: «Ва ўсім, што загадае гаспадар наш, цар, вось, мы, паслугачы твае».


Адказаў ёй Элькана, муж яе: «Рабі, што табе здаецца добрым, і заставайся, пакуль яго не адымеш ад грудзей; і я малюся, каб Госпад здзейсніў слова Сваё». Дык засталася жанчына і карміла сына свайго, пакуль не адняла яго ад грудзей сваіх.


І сказаў Саўл: «Нападзём на філістынцаў ноччу, і, пакуль развіднее, знішчым іх, і не пакінем з іх аніводнага чалавека». І народ сказаў: «Усё, што добрым здаецца ў вачах тваіх, рабі». І святар сказаў: «Прыступім тут да Бога».


Бо — жыве Госпад, Збаўца Ізраэля, — калі і праз Ёнатана, сына майго, сталася гэта, хай памрэ». На гэта ніхто з усяго народа не запярэчыў яму.


І запытаўся Саўл у Госпада, Бога Ізраэля: «Чаму не адказаў Ты паслугачу свайму сёння? Госпадзе, Божа Ізраэля, дай сведчанне: калі ёсць гэтая правіннасць у народзе Тваім Ізраэлі, дай урым». І выкрыты былі Ёнатан і Саўл, а народ выйшаў збаўлены.


І збраяносец яго сказаў яму: «Рабі ўсё, што падабаецца душы тваёй. Ідзі, куды хочаш; я буду з табою, дзе пажадаеш».