1 ЦАРСТВАЎ 14:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І народ увайшоў у лес, і з’явіўся цякучы мёд. І ніхто не паднёс яго рукой да вуснаў сваіх; бо баяўся народ прысягі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўвайшоў народ у лес, і вось, сьцякае мёд, але ніхто ня выцягнуў рукі сваёй да вуснаў сваіх, бо баяўся народ прысягі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўвайшоў люд у лес, кажучы: вось, цячэ мёд. Але ніхто не працягнуў рукі сваёй да вуснаў сваіх, бо люд баяўся заклёну. |
Быццам бы для ўсіх — адна доля: для справядлівага і бязбожнага, для добрага і ліхога, для чыстага і нячыстага, для таго, хто складае ахвяры, і для таго, хто не складае. Быццам бы добры — такі ж, як грэшнік; як той, хто прысягае, — такі ж і той, хто баіцца прысягі.
Сам жа Ян насіў адзенне сваё з вярблюджага воласу і дзяжку скураную на паясніцы сваёй, а ежай яму была саранча і дзікі мёд.