Тады Ёаб і народ, які быў з ім, распачалі бой супраць сірыйцаў, але тыя ўцяклі перад імі.
1 ЛЕТАПІСАЎ 19:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, наблізіўся Ёаб і народ, які быў з ім, да сірыйцаў, каб ваяваць, і яны ўцяклі ад іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) І вырушыў Ёаў і народ, які з ім, на бітву з Арамам; і тыя ўцяклі перад абліччам ягоным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўступіў Ёаў і людзі, якія былі ў яго, у бітву зь Сірыйцамі, і яны пабеглі ад яго. |
Тады Ёаб і народ, які быў з ім, распачалі бой супраць сірыйцаў, але тыя ўцяклі перад імі.
І вось нейкі прарок падышоў да Ахаба, цара Ізраэля, і сказаў: «Гэта кажа Госпад: “Ці бачыш ты ўвесь гэты вялікі натоўп? Вось, Я сёння аддам яго ў рукі твае, каб ведаў ты, што Я — Госпад”».
Будзеце мужнымі ды будзем змагацца мужна за народ свой і за гарады Бога нашага; а Госпад, што Яму будзе добрым, зробіць».
А аманіцяне, бачачы, што сірыйцы ўцяклі, таксама і самі ўцяклі перад яго братам Абісаем, ды адступілі ў горад. Ды Ёаб вярнуўся ў Ерузалім.