А на дом Давіда і на жыхароў Ерусаліма вылью дух мілаты і замілаваньня, і яны паглядзяць на Яго, Якога пранізалі, і будуць галасіць па Ім, як галосяць па адзінародным сыне, і смуткаваць, як смуткуюць па першынцы.
ЯНА 19:37 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гэтак сама і ў іншым месцы Пісаньне кажа: «паглядзяць на Таго, Каго працялі». Біблія (пераклад А.Бокуна) І зноў іншае Пісаньне кажа: «Угледзяць, каго прабілі». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ў іншым месцы кажа Пісанне: «Убачаць Таго, каго прабілі». |
А на дом Давіда і на жыхароў Ерусаліма вылью дух мілаты і замілаваньня, і яны паглядзяць на Яго, Якога пранізалі, і будуць галасіць па Ім, як галосяць па адзінародным сыне, і смуткаваць, як смуткуюць па першынцы.
«Вось, ідзе з хмарамі; і ўгледзіць яго кожнае вока, і тыя, што «пракалолі Яго»; і заплачуць перад Ім усе плямёны зямныя». Так, амін.