Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЭСТЭР 2:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

тады дзяўчына выходзіла да цара. Чаго б яна ні патрабавала, ёй давалі ўсё на выхад з жаночага дома ў дом цара

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І тады дзяўчына ўвахо­дзіла да валадара, і ўсё, што яна казала, давалі ёй, калі яна ішла з дому жанчынаў у дом валадара.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

тады толькі дзяўчаты ішлі да цара; і ўсё, чаго пажадалі, атрымлівалі яны, каб узяць з сабой з жаночай паловы ў дом цара.

Глядзіце раздзел



ЭСТЭР 2:13
3 Крыжаваныя спасылкі  

І кожнага дня Мардахэй прыходзіў да двара жаночага дома, каб даведвацца пра здароўе Эстэры і пра тое, што робіцца зь ёю.


Калі настаў час кожнай дзяўчыне ўваходзіць да цара Артаксэркса, пасьля таго, як дванаццаць месяцаў выконвалася над ёю ўсё, вызначанае жанчынам, - бо столькі часу доўжыліся дні прыціраньняў іхніх: шэсьць месяцаў міравым алеем і шэсьць месяцаў пахошчамі і іншымі прыціркамі жаночымі;


Увечары яна ўваходзіла і раніцай вярталася ў другі дом жаночы пад нагляд Шаазгаза, царскага еўнуха, вартаўніка наложніц; і ўжо не ўваходзіла да цара, - хіба толькі цар пажадаў бы яе, і яе клікалі б па імені.