ЭСТЭР 1:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Цяпер княгіні Персідскія і Мідыйскія, якія пачуюць пра ўчынак царыцы, будуць тое самае казаць усім князям царовым; і пагарды і засмучэньня будзе ўдосыць. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сёньня княгіні Пэрсаў і Мідзянаў, якія пачулі пра словы валадаркі, тое самае скажуць усім князям валадара; і будзе шмат пагарды і абурэньня, і злосьці. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, у гэты самы дзень усе жонкі князёў персаў і мідзян, пачуўшы, што сказала царыца, скажуць тое самае князям царскім; адсюль пагарда і гнеў. |
бо ўчынак царыцы дойдзе да ўсіх жонак, і яны будуць грэбаваць мужамі сваімі і казаць: цар Артаксэркс загадаў прывесьці царыцу Астынь перад аблічча сваё, а яна не пайшла.
Калі заўгодзіцца цару, хай выйдзе ад яго царская пастанова і ўпішацца ў законы Персідскія і Мідыйскія і не адмяняецца, пра тое, што Астынь ня будзе ўваходзіць перад аблічча цара Артаксэркса, а царскую годнасьць яе цар перадасьць іншай, якая лепшая за яе.