ЭЗДРЫ 2:40 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Лявітаў: сыноў Ісуса і Кадмііла, з сыноў Гадавіі, семдзесят чатыры; Біблія (пераклад А.Бокуна) лявітаў: сыноў Ешуа і Кадміэля, з сыноў Гадавіі, — семдзясят чатыры; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Левітаў: сыноў Ешуа — гэта сыны Кадмігэля, Бэнуі, Адовіі — семдзесят чатыры. |
І ўсталі Ісус, сыны ягоныя і браты ягоныя, Кадмііл і сыны ягоныя, сыны Юды, як адзін чалавек дзеля нагляду за майстрамі працы ў доме Божым, а таксама сыны Хэнадада, сыны, сыны іхнія і браты іхнія лявіты.
На чацьвёрты дзень мы здалі вагою срэбра і золата і посуд у дом Бога нашага, на рукі Мэрэмоту, сыну Урыі, сьвятару, і зь ім Элеазару, сыну Фінээсаву, і зь ім Ёзаваду, сыну Ісусаваму, і Наадыі, сыну Вінуя, лявітам
А лявіты: Ісус, Бінуй, Кадмііл, Шэрэвія, Юда, Матанія, галоўны пры славаслоўі, ён і браты ягоныя,