І было тых, што хлябталі ротам сваім з рукі трыста чалавек; а ўвесь засталы народ кленчыў і піў ваду.
СУДЗЬДЗЯЎ 7:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь Гедэону: трыма сотнямі тых, што хлябталі, Я выратую вас і аддам Мадыяніцянаў у рукі вашыя, а ўвесь народ няхай ідзе кожны ў сваё месца. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ГОСПАД Гідэону: «Трыма сотнямі людзей, якія хлёбалі ваду, Я збаўлю вас, і аддам Мадыянцаў у руку тваю, а ўвесь народ няхай ідзе, кожны на месца сваё». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І кажа Госпад Гедэону: «Трыма сотнямі людзей, якія пілі ваду, Я вызвалю вас і аддам мадыянцаў у руку тваю; а ўсё астатняе мноства хай вернецца ў свае дамы». |
І было тых, што хлябталі ротам сваім з рукі трыста чалавек; а ўвесь засталы народ кленчыў і піў ваду.
І ўзялі яны запас ежы ў народа сабе і трубы іхнія, і адпусьціў Гедэон усіх Ізраільцянаў па намётах і затрымаў у сябе трыста чалавек; а табар Мадыямскі быў у яго ўнізе ў даліне.
І сказаў Ёнатан слузе-збраяносцу свайму: ідзі, пяройдзем да атрада гэтых неабрэзаных; магчыма, Гасподзь дапаможа нам, бо Госпаду няцяжка выратаваць праз многіх, альбо нямногіх.
Тады зноў спытаў Давід у Госпада, і адказваў яму Гасподзь і сказаў: устань і йдзі ў Кэіль, бо Я перадам Філістымлянаў у рукі твае.