І сказаў ім: глядзеце на мяне і рабеце тое самае; вось, я падыду да табара, і што буду рабіць, тое і вы рабеце;
СУДЗЬДЗЯЎ 7:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі я і тыя, што са мною, затрубім у трубы, трубеце і вы ў трубы вашыя вакол усяго табара і крычэце: меч Госпада і Гедэона! Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі я затрублю ў рог, і вы трубіце ў рогі кругом табару і крычыце: “[Меч] ГОСПАДА і Гідэона!”» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі затрубіць труба, што ў руцэ маёй і ўсіх тых, хто са мною, вы таксама трубіце кругом лагера і крычыце: “За Госпада і за Гедэона!”» |
І сказаў ім: глядзеце на мяне і рабеце тое самае; вось, я падыду да табара, і што буду рабіць, тое і вы рабеце;
І падышоў Гедэон і сто чалавек зь ім да табара, напачатку сярэдняй варты, і разбудзілі вартавых, і затрубілі ў трубы і разьбілі збаны, якія былі ў руках у іх.
і ўведае ўвесь гэты гурт, што ня мечам і дзідаю ратуе Гасподзь, бо гэта вайна Госпада, і Ён аддасьць вас у рукі нашыя.