СУДЗЬДЗЯЎ 4:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Сісара ўцёк пеша ў намёт Яілі, жонкі Хэвэра Кенэяніна: бо паміж Явінам, царом Асорскім, і домам Хэвэра Кенэяніна быў мір. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Сісэра ўцякаў пешшу і прыбег да намёту Яэлі, жонкі Хэвэра Кенэяніна. Бо быў мір між Явінам, валадаром Хацору, і домам Хэвэра Кенэяніна. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Сісара ўцякаў пешшу і прыбег да палаткі Ягэлі, жонкі Хабэра кінэя; бо быў мір між Явінам, царом Асора, і домам Хабэра кінэя. |
Варак гнаў калясьніцы яго і рушэньне да Харашэт-Гаіма, і загінуў увесь табар Сісараў ад меча, не засталося нікога.
І выйшла Яіль насустрач Сісару, і сказала яму: зайдзі, гаспадару мой, зайдзі да мяне, ня бойся. Ён зайшоў да яе ў намёт, і яна накрыла яго кілімам.
Хай будзе дабраславёная сярод жанчын Яіль, жонка Хэвэра Кенэяніна, сярод жанчын у намётах хай будзе дабраславёная!
У дні Самэгара, сына Анатавага, у дні Яілі, былі пустыя дарогі, хто раней хадзіў шляхамі простымі, хадзіў тады кружнымі дарогамі.