Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




СУДЗЬДЗЯЎ 21:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і сказалі: Госпадзе, Божа Ізраілеў! навошта здарылася гэта ў Ізраілі, што ня стала цяпер у Ізраіля аднаго племя?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І казалі: «Чаму, ГОСПА­ДЗЕ, Божа Ізраіля, сталася, што ў народзе Тваім сёньня ня стала ў Ізраіля аднаго калена?»

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

«Чаму, Госпадзе, Божа Ізраэля, здарылася ў Тваім народзе такое ліха, што сёння не стала ў Ізраэля аднаго калена?»

Глядзіце раздзел



СУДЗЬДЗЯЎ 21:3
9 Крыжаваныя спасылкі  

Кіроўцу хору. Не загубі. Псальма Асафава. Песьня.


Але народ Мой ня слухаўся голасу Майго, і Ізраіль не ўпакорваўся Мне;


Неразумнасьць чалавека скрыўляе дарогу, а сэрца ягонае гневаецца на Госпада.


Навошта, Госпадзе, Ты дапусьціў нам зьбіцца з дарог Тваіх, зжарсьцьвець сэрцу нашаму, каб не баяцца Цябе? Зьвярніся дзеля рабоў Тваіх, дзеля родаў спадчыны Тваёй.


Справядлівы будзеш Ты, Госпадзе, калі я пачну судзіцца з Табою; і аднак жа буду гаварыць з Табою пра правасудзьдзе; чаму шлях бязбожных пасьпяховы, і ўсе вераломныя дабрашчасьцяцца?


І скажуць усе народы: за што Гасподзь так зрабіў з гэтаю зямлёю якая вялікая лютасьць гневу Ягонага!


І прыйшоў народ у дом Божы, і сядзелі там да вечара перад Богам, і нарабілі вялікага галасу, і моцна плакалі,


На другі дзень устаў народ раніцай, і паставілі там ахвярнік, і прынесьлі цэласпаленьні і мірныя ахвяры.