Сарра ўнутрана засьмяялася, сказаўшы: ці мне, калі я пастарэла, мець гэтую ўцеху? і гаспадар мой стары.
СУДЗЬДЗЯЎ 19:26 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшла жанчына з зарою, і ўпала каля дзьвярэй дома таго чалавека, у якога быў гаспадар яе, і ляжала да сьвятла. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшла жанчына тая на сьвітаньні, і ўпала каля ўваходу ў дом, дзе быў гаспадар ейны, і там [ляжала] да сьвятла [дня]. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І жанчына, калі адступіла цемра, дайшла да брамы дома, дзе заставаўся гаспадар яе, і там упала. |
Сарра ўнутрана засьмяялася, сказаўшы: ці мне, калі я пастарэла, мець гэтую ўцеху? і гаспадар мой стары.
так Сарра скаралася Абрагаму, называючы яго спадаром; вы - дзеці ейныя, калі робіце дабро і не бянтэжыцеся ні ад якога страху.
Але яны не хацелі слухаць яго. Тады мужчына ўзяў сваю наложніцу, і вывеў да іх на вуліцу. Яны спазналі яе, і глуміліся зь яе ўсю ноч да раніцы. І адпусьцілі яе, як толькі занялася зара.
Гаспадар яе ўстаў раніцай, адчыніў дзьверы дома, і выйшаў, каб ісьці ў дарогу сваю: аж вось, ляжыць наложніца ягоная каля дзьвярэй дома, і рукі яе на парозе.
Муж яе ўстаў і пайшоў за ёю, каб пагаварыць у сэрца яе і вярнуць яе да сябе. Зь ім быў слуга ягоны і пара аслоў. Яна ўвяла яго ў дом бацькі свайго.