СУДЗЬДЗЯЎ 19:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў слузе свайму: дойдзем да аднаго з гэтых месцаў, і заначуем у Гіве, або ў Раме. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў слузе свайму: «Хадзем, дабярэмся да нейкай мясцовасьці ў Гіве або ў Раме, і там затрымаемся». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў слузе свайму: «Хадзем, дабяромся да адной з мясцовасцей, і пераначуем у Габе або ў Раме». |
Затрубеце рогам у Гіне, трубою ў Раме; узвышайце голас у Бэтавэме: за табою, Веньяміне!
Цэла, Элэф і Евус, інакш Ерусалім, Гівэат і Кірыят: чатырнаццаць гарадоў зь іх сёламі. Вось надзел сыноў Веньямінавых, паводле родаў іхніх.
Гаспадар яго сказаў яму: не, ня пойдзем у горад іншапляменцаў, якія ня з сыноў Ізраілевых, а дойдзем ла Гівы.
Таксама і Саўл пайшоў у дом свой, у Гіву; і пайшлі зь ім адважныя, сэрца якіх крануўся Бог.