СУДЗЬДЗЯЎ 18:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яны сказалі яму: спытайся ў Бога, каб мы ўведалі, ці будзе нам посьпех у дарозе, у якую мы выпраўляемся. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прасілі яны яго: «Спытайся ў Бога, каб мы маглі ведаць, ці дарога, якую мы выбралі, будзе мець посьпех». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прасілі яны яго, каб параіўся ён з Богам, каб яны маглі ведаць, ці ідуць яны спрыяльнай дарогай і ці будзе справа мець поспех. |
І даў загад цар Ахаз сьвятару Урыю, сказаўшы: на вялікім ахвярніку ўчыняй ранішняе цэласпаленьне і вячэрняе хлебнае прынашэньне, і цэласпаленьне ад цара і хлебнае прынашэньне ад яго, і цэласпаленьне ад усіх людзей зямлі і хлебнае прынашэньне ад іх, і выліваньне ад іх і ўсякай крывёю цэласпаленьняў і ўсякаю крывёю ахвяр акрапляй яго, а ахвярнік медны застанецца да маёй распарады.
Гора непакорлівым сынам, кажа Гасподзь, якія робяць народы, але безь Мяне, і ў спрымірэнства ўступаюць, але бяз духа Майго, каб далучаць грэх да грэху:
бо цар Вавілонскі спыніўся на ростані, на пачатку дзьвюх дарог, для варажбы: трасе стрэлы, пытаецца ў тэрафімаў, разглядвае печань.
Народ Мой пытаецца ў свайго дрэва, і жазло ягонае дае яму адказ; бо дух блуду ўвёў іх у аблуду, і блудадзейнічаючы, яны адступіліся ад Бога свайго.
І сказаў Міха: цяпер я ведаю, што Гасподзь будзе мне дабраволіць, бо лявіт у мяне за сьвятара.
І быў у Міхі дом Божы. І зрабіў ён наплечнік і тэрафім, і пасьвяціў аднаго сына свайго, каб ён быў у яго за сьвятара.
І сказалі тыя пяцёра мужчын, якія хадзілі на агледзіны зямлі Лаіс, братам сваім: ці ведаеце, што ў адным з дамоў гэтых ёсьць наплечнік, тэрафім, выразаны балван і літы балван? дык вось падумайце, што зь ім рабіць.
Раней у Ізраіля, калі хто-небудзь ішоў пытацца Бога, казалі так: хадзем да празарліўца. Бо той, каго называюць сёньня прарокам, раней называўся празарліўцам.