Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




СУДЗЬДЗЯЎ 17:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Адзін хлопец зь Віфляема Юдэйскага, зь племя Юдавага, лявіт, тады жыў там.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Быў адзін юнак у Бэтлееме Юдэйскім у пакаленьні Юды, а быў ён лявіт і жыў там як прыхадзень.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Таксама быў адзін юнак у Бэтлехэме Юдэйскім з роду Юды; і быў ён левіт, і жыў там як чужынец.

Глядзіце раздзел



СУДЗЬДЗЯЎ 17:7
10 Крыжаваныя спасылкі  

І памерла Рахіль, і пахавана на дарозе ў Эфрату, гэта значыцца, Віфляем.


Цяпер узбурся, дачка полчышчаў: абкладзі нас аблогаю, трысьцінаю біцьмуць па шчацэ судзьдзю Ізраілевага.


І ты, Віфляеме - Эфрата, ці ж малы ты сярод тысячаў Юдавых? зь цябе пойдзе Мне Той, Які павінен быць Валадаром у Ізраілі, і Якога паходжаньне з пачатку, ад дзён вечных.


Калі ж Ісус нарадзіўся ў Віфляеме Юдэйскім у дні цара Ірада, вось, мудрацы з усходу прыйшлі ў Ерусалім і кажуць:


далей: Катаф, Нагалал, Шымрон, Ідэала і Віфляем: дванаццаць гарадоў зь іх сёламі.


І перахапілі Галаадыцяне пераправу церазь Ярдан у Яфрэмавых, і калі хто з ацалелых Яфрэмавых казаў: «дазвольце мне пераправіцца», дык жыхары Галаадскія казалі яму: ці не Яфрэмаў ты? Той казаў: не.


Пасьля яго быў судзьдзя Ізраіля Эсэвон зь Віфляема.