Пасьля гэтага так кажа Гасподзь Бог: вось, Я закладаю на Сіёне камень, - камень выпрабаваньняў, вуглавы, каштоўны, моцны спод: хто верыць у яго, не пасаромеецца.
РУТ 3:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тая сказала: пачакай, дачка мая, пакуль не даведаешся, чым усё закончыцца; бо чалавек той не застанецца спакойны, не закончыўшы дзею сёньня. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказала [Наомі]: «Будзь спакойнай, дачка мая, аж пакуль даведаешся, як пойдуць справы, бо гэты чалавек не супакоіцца, пакуль ня скончыць справы ў гэты дзень». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Наомі сказала: «Чакай, дачка, пакуль мы не ўбачым, што з гэтага выйдзе; бо не спыніцца чалавек гэты, аж пакуль не споўніць сёння тое, што сказаў». |
Пасьля гэтага так кажа Гасподзь Бог: вось, Я закладаю на Сіёне камень, - камень выпрабаваньняў, вуглавы, каштоўны, моцны спод: хто верыць у яго, не пасаромеецца.
Бо дапамога Егіпта будзе марная і дарэмная; таму Я сказаў ім: сіла іхняя - сядзець спакойна.
І сказала: гэтыя шэсьць мераў ячменю ён даў мне і сказаў мне: ня йдзі да сьвякрові сваёй з пустымі рукамі.
Ваоз пайшоў да брамы і сядзеў там. І вось, ідзе міма родзіч, пра якога казаў Ваоз. І сказаў яму Ваоз: зайдзі сюды і сядзь тут. Той зайшоў і сеў.