Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 89:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Павярніся, Госпадзе! Дакуль? Умілажалься з рабоў Тваіх,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Поўнач і поўдзень — Ты іх стварыў; Табор і Гермон радуюцца дзеля імя Твайго.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ты стварыў поўнач і поўдзень, Табор і Гэрмон радуюцца з Твайго імя.

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 89:13
10 Крыжаваныя спасылкі  

Ён расхінуў поўнач над пустатою, павесіў зямлю ні на чым.


паб'юць іх сілаю меча; стануць здабычаю лісаў;


Дзён гадоў нашых - семдзесят гадоў; а пры большай моцы восемдзесят гадоў; а самая лепшая іх пара - праца і хвароба, бо праходзяць хутка, і мы ляцім.


Госпадзе, Божа наш! Ты слухаў іх; Ты быў ім Богам, Які даруе і карае за дзеі іхнія.


Радуйцеся, нябёсы, бо Гасподзь зрабіў гэта. Усклікайце, глыбіні зямлі; гудзеце ад радасьці, горы; лес і ўсе дрэвы ў ім; бо адкупіў Гасподзь Якава і праславіцца ў Ізраілі.


Радуйцеся, нябёсы, і весяліся, зямля, і гудзеце, горы, ад радасьці; бо суцешыў Гасподзь народ Свой і памілаваў пакутнікаў Сваіх.


і не дапусьці нас да спакусы, але ратуй нас ад ліхога; бо Тваё ёсьць Царства і сіла і слава навекі. Амін.


І данесьлі Сісару, што Варак, сын Авінаамаў, падняўся на гару Фавор.


Дэвора паслала і паклікала Варака, сына Авінаамавага, з Кедэса Нэфталімавага, і сказала яму: загадвае табе Гасподзь, Бог Ізраілеў: ідзі, падыміся на гару Фавор, і вазьмі з сабою дзесяць тысяч чалавек з сыноў Нэфталімавых і сыноў Завулонавых;