І з усіх краінаў прыходзілі ў Егіпет купляць хлеб у Язэпа: бо голад узмацніўся па ўсёй зямлі.
НЭЭМІІ 5:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Былі такія, што казалі: нас, сыноў нашых і дачок нашых многа; і мы хацелі б здабываць хлеб і карміцца і жыць. Біблія (пераклад А.Бокуна) І былі [тыя], якія казалі: «Нас, сыноў нашых і дочак нашых шмат; і мы мусім браць збожжа, каб есьці і жыць». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І былі такія, што гаварылі: «Сыноў нашых і дачок нашых пазакладвалі мы, каб атрымаць збожжа і мець што есці і жыць!» |
І з усіх краінаў прыходзілі ў Егіпет купляць хлеб у Язэпа: бо голад узмацніўся па ўсёй зямлі.
і сказаў: вось, я чуў, што ёсьць хлеб у Егіпце; ідзеце туды і купеце нам хлеба адтуль, каб нам жыць і не памерці.
А Юда сказаў Ізраілю, бацьку свайму: пусьці хлопца са мною; і мы ўстанем і пойдзем, і жывыя будзем і не памром і мы і дзеці нашыя;
навошта нам гінуць у вачах тваіх, і нам і землям нашым? купі нас і землі нашыя за хлеб, і мы зь землямі нашымі будзем рабамі фараону, а ты дай нам насеньня, каб нам быць жывымі і не памерці, і каб не апусьцела зямля.
Адна жонка сыноў прарокавых зь лямантам казала Елісею: раб твой, мой муж памёр; а ты ведаеш, што раб твой баяўся Госпада; цяпер прыйшоў пазыковец забраць абодвух дзяцей маіх у рабы сабе.
Былі і такія, што казалі: палі свае і вінаграднікі свае і дамы свае мы закладваем, каб здабыць хлеба ад голаду.
Вы сееце многа, а зьбіраеце мала: ясьце, але ўнядосыць; п'яце, але не напіваецеся; апранаецеся, але не саграваецеся; заробнік платы зарабляе ў дзіравы кашалёк.
калі вы не паслухаецеся, і калі ня прымеце да сэрца, каб узносіць славу імю Майму, кажа Гасподзь Саваоф, дык я пашлю на вас праклён і пракляну вашыя дабраславеньні, і ўжо праклінаю, бо вы ня хочаце прыкласьці да гэтага сэрца.
Не аддавай у ліхву брату твайму ні срэбра, ні хлеба, ні чаго-небудзь іншага, што можна аддаваць у ліхву;