І ні я, ні браты мае, ні слугі мае, ні варта, што суправаджала мяне, ня здымалі зь сябе вопраткі сваёй, у кожнага былі пад рукою меч і вада.
НЭЭМІІ 5:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сталася вялікае нараканьне ў народзе і ў жанчын яго на братоў сваіх Юдэяў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І быў вялікі крык народу і жонак іхніх на братоў сваіх Юдэяў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І падняўся крык вялікі ў народзе і сярод жонак яго супраць братоў сваіх юдэяў. |
І ні я, ні браты мае, ні слугі мае, ні варта, што суправаджала мяне, ня здымалі зь сябе вопраткі сваёй, у кожнага былі пад рукою меч і вада.
І сказаў Гасподзь: Я ўбачыў пакуты народа Майго ў Егіпце і пачуў енк яго ад прыстаўнікаў ягоных; Я ведаю смуткі яго
Вінаграднік Госпада Саваофа ёсьць дом Ізраілеў, і мужчыны Юды - любыя саджанцы Яго. І чакаў Ён правасудзьдзя, але вось - праліцьцё крыві; чакаў праўды, і вось - лямант.
Слова, якое было Ерамію ад Госпада пасьля таго як цар Сэдэкія заключыў запавет з усім народам, што быў у Ерусаліме, каб абвясьціць свабоду,
Так кажа Гасподзь Бог: годзе вам, князі Ізраілевыя! адкладзеце крыўды і ўціскі і чынеце справядлівасьць і праўду, перастаньце выцясьняць народ Мой з валоданьняў ягоных, кажа Гасподзь Бог.
І вось, што яшчэ вы робіце: вы прымушаеце паліваць сьлязьмі ахвярнік Госпада з галашэньнем і лямантам, так што Ён ужо не глядзіць болей на прынесенае і ня прымае ўмілажальвальнай ахвяры з рук вашых.
Ці ж Бог не абароніць выбраных Сваіх, што галосяць да Яго дзень і ноч, хоць і марудзіць абараніць іх?
На другі дзень, калі некаторыя зь іх сварыліся, ён зьявіўся і схіляў іх да згоды, кажучы: вы - браты; навошта крыўдзіце адзін аднаго?
Вось плата, якую вы затрымалі ў працаўнікоў, што жалі палеткі вашыя, лямантуе, і лямант жняцоў дайшоў да вуха Госпада Саваофа.