І асяліўся Давід у крэпасьці, і назваў яе горадам Давідавым, і адбудаваў вакол ад Міла і ўсярэдзіне.
НЭЭМІІ 3:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Браму Крыніцы папраўляў Шалум, сын Калхазэя, начальнік акругі Міцфы: ён пабудаваў яе, і ўставіў дзьверы яе, замкі яе і засаўкі яе, - ён жа папраўляў сьцяну каля вадаёма Сэлах насупраць царскага саду і да прыступак, што спускаліся з горада Давідавага. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Браму Крыніцы адбудоўваў Шальлюм, сын Каль-Хазэя, начальнік акругі Міцпы; ён пабудаваў яе, і накрыў яе, і паставіў вароты яе, замкі яе і завалы яе; і [адбудаваў] мур сажалкі Шэлях каля саду валадара і аж да прыступак, якія зыходзяць з гораду Давіда. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І браму Крыніцы аднавіў Сэлум, сын Хальгозы, кіраўнік акругі Міцпа; ён пабудаваў яе, і пакрыў, і паставіў у ёй дзверы, і завалы, і засаўкі, ён жа пабудаваў мур крыніцы Сіло супраць царскага саду і аж да прыступак, якія вядуць з горада Давідавага. |
І асяліўся Давід у крэпасьці, і назваў яе горадам Давідавым, і адбудаваў вакол ад Міла і ўсярэдзіне.
І ўзяты быў горад, і пабеглі ўсе вайсковыя ўначы па дарозе да брамы, паміж дзьвюма сьценамі, што каля царскага саду; а Халдэі стаялі вакол горада, і цар пайшоў дарогаю да раўніны.
А ён, Эзэкія, замкнуў верхні праток водаў Геона і правёў іх уніз да заходняга боку горада Давідавага. І дзеяў пасьпяхова Эзэкія ў кожнай справе сваёй.
Каля брамы Крыніцы, насупраць іх, яны падняліся па прыступках горада Давідавага па лесьвіцы, якая вяла на сьцяну вышэй дома Давідавага, да Вадзяное брамы на ўсход.
І падэехаў я да брамы Крыніцы і да царскага вадаёму; але ня было месца прайсьці жывёле, якая была пад мною,
І сказаў я ім: вы бачыце бедства, у якім мы знаходзімся; Ерусалім пусты і брамы яго спалены агнём; пойдзем, пабудуем сьцяну Ерусаліма, і ня будзем наперад у такім занядбаньні.
Каля іх папраўляў Шалум, сын Галахеша, начальнік паўакругі Ерусалімскай, ён і дочкі ягоныя.
А браму Гнаявую папраўляў Малхія, сын Рэхава начальнік Бэткарэмскай акругі: ён пабудаваў яе і ўставіў дзьверы яе, замкі яе і засаўкі яе.
А каля яго папраўляў Эзэр, сын Ісуса, начальнік Міцфы, на другім участку, насупраць уваходу ў збройню на вугле.
Каля іх папраўляў Мэлатыя Гавааніцянін, і Ядон з Мэранота, з жыхарамі Гаваона і Міцфы, падуладнымі зарэцкаму начальніку вобласьці.
за тое, што гэты народ пагарджае водамі Сілаама, што плывуць ціха, і захапляецца Рэцынам і сынам Рэмалііным,
І прыйшоў Ерамія да Гадоліі, сына Ахзікамавага, у Масіфу, і жыў зь ім сярод народа, які заставаўся ў краіне.
Альбо, ці думаеце, што тыя васямнаццаць чалавек, на якіх упала вежа Сілаамская і забіла іх, былі вінаватыя больш за ўсіх, хто жыве ў Ерусаліме?
і сказаў яму: ідзі, умыйся ў купальні Сілоам, што азначае: пасланы. Той пайшоў і ўмыўся, і вярнуўся відушчы.
І выйшлі ўсе сыны Ізраілевыя, і сабралася ўсё супольства, як адзін чалавек, ад Дана да Вірсавіі, і зямля Галаадская перад Госпадам ў Масіфу.
І сыны Веньямінавыя пачулі, што сыны Ізраілевыя прыйшлі ў Масіфу. І сказалі сыны Ізраілевыя: скажэце, як адбывалася гэтае ліха?