МАЦЬВЕЯ 2:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Ягоную і прыйшоў у зямлю Ізраілеву. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён устаў, узяў Дзіцятка і маці Ягоную, і прыйшоў у зямлю Ізраіля. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык ён, абудзіўшыся, узяў Дзіця і Маці Яго і пайшоў у зямлю Ізраэля. |
і кажа: устань, вазьмі Дзіця і Маці Ягоную і ідзі ў зямлю Ізраілеву; бо памерлі тыя, што шукалі душы Дзіцяці.
Але пачуўшы, што Архелай валадарыць ў Юдэі замест Ірада, бацькі свайго, пабаяўся туды ісьці; і атрымаўшы ў сьне наказ, адышоў у межы Галілейскія,
Вераю Абрагам паслухаўся наказу ісьці ў краіну, якую меўся атрымаць у спадчыну, і пайшоў, ня ведаючы, куды ідзе.