МАРКА 8:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў селішчы Кесарыі Піліпавай. Па дарозе Ён пытаўся ў вучняў Сваіх: за каго ўважаюць Мяне людзі? Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў паселішчы Цэзарэі Філіпавай. І ў дарозе пытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы: «Кім называюць Мяне людзі?» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І направіўся Ісус з вучнямі Сваімі ў межы Цэзарэі Піліпавай. І ў дарозе пытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы: «Што кажуць людзі: Хто Я ёсць?» |