І ў той дзень глухія пачуюць словы кнігі, і ўбачаць зь цемры і змроку вочы ў сьляпых.
МАРКА 8:24 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Той, зірнуўшы, сказаў: бачу людзей, што праходзяць, як дрэвы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І той, зірнуўшы, сказаў: «Бачу людзей, што як дрэвы ходзяць». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А той, гледзячы, казаў: «Бачу людзей, што як дрэвы. Бачу, ходзяць». |
І ў той дзень глухія пачуюць словы кнігі, і ўбачаць зь цемры і змроку вочы ў сьляпых.
Ён, узяўшы сьляпога за руку, вывеў яго зь селішча прэч і, плюнуўшы яму на вочы, усклаў на яго рукі, і спытаўся ў яго: ці бачыць што?
Потым зноў усклаў рукі на вочы яму, і загадаў яму зірнуць. І ён выздаравеў, і пачаў бачыць усё ясна.
Гаал, убачыўшы народ, кажа Зэвулу: вось, народ спускаецца зь вяршыняў гор. А Зэвул сказаў яму: цень гор здаецца табе людзьмі.