Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛЯВІТ 6:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

а агонь на ахвярніку няхай гарыць і ня тухне; і няхай сьвятар запальвае на ім дровы кожнае раніцы, і раскладвае на ім цэласпаленьне, і паліць на ім тлушч мірнай ахвяры;

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Агонь жа на ахвярніку будзе гарэць заўсёды і ня бу­дзе гаснуць. На ім сьвятар кожную раніцу будзе паліць дровы, і будзе складаць ахвяру цэласпаленьня, і паліць на ім тлушч ахвяраў мірных.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Агонь жа на ахвярніку будзе гарэць заўсёды і не будзе згасаць. Яго святар кожную раніцу хай падтрымлівае, падкладаючы дровы, і, складваючы ахвяру цэласпалення, хай зноў паліць тлушч ахвяр прымірэння.

Глядзіце раздзел



ЛЯВІТ 6:12
14 Крыжаваныя спасылкі  

і дастаўку дроў у прызначаны час і пачаткі. Спамяні мяне, Божа мой, дзеля дабра мне!


а пакой, які выходзіць на поўнач - для сьвятароў, якія чуваюць на варце ахвярніка: гэта сыны Садока, якія адны з сыноў Лявія набліжаюцца да Госпада, каб служыць Яму.


і няхай здыме зь сябе адзеньне сваё, і надзене іншую вопратку, і вынесе попел за табар на чыстае месца;


агонь няспынна няхай гарыць на ахвярніку і ня тухне.


накажы Аарону і сынам ягоным: вось закон цэласпаленьня: цэласпаленьне няхай застаецца на месцы спальваньня на ахвярніку ўсю ноч да раніцы, і агонь ахвярніка няхай гарыць на ім;


і выйшаў агонь ад Госпада і спаліў на ахвярніку цэласпаленьня і тлушч; і бачыў увесь народ і ўсклікнуў з радасьці, і ўпаў на аблічча сваё.


а нейкае страшнае чаканьне суду і лютасьці вагню, гатовага зжэрці супраціўцаў.