дык гэты камень, які я паставіў як помнік, будзе домам Божым; і з усяго, што Ты, Божа, дасі мне, я дам Табе дзясятую долю.
ЛЯВІТ 27:32 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўсякую дзесяціну з буйнога і дробнага быдла, з усяго, што праходзіць пад кіем дзясятае, трэба прысьвячаць Госпаду; Біблія (пераклад А.Бокуна) Кожная дзесяціна з валоў і авечак, усё дзясятае, што праходзіць пад кіем пастуха, пасьвячона ГОСПАДУ. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кожная дзесяціна з валоў, авечак, коз, якія праходзяць пад палкай пастуха, кожнае, што пройдзе дзесятым, будзе святой рэччу для Госпада. |
дык гэты камень, які я паставіў як помнік, будзе домам Божым; і з усяго, што Ты, Божа, дасі мне, я дам Табе дзясятую долю.
У гарадах нагорных, у гарадах нізінных і ў гарадах паўднёвых, і ў зямлі Веньямінавай і ў навакольлях Ерусаліма і ў гарадах Юды зноў будуць праходзіць статкі пад рукою таго, хто іх лічыць, кажа Гасподзь.
а калі хто захоча выкупіць дзесяціну сваю, дык няхай прыкладзе да цаны яе пятую долю.
Пасьві народ Твой жазлом Тваім, авечак спадчыны Тваёй, якія жывуць самотна ў лесе сярод Карміла; хай пасьвяцца яны на Васане і Галаадзе, як у дні старадаўнія!
а сынам Лявіі, вось, Я даў у надзел дзесяціну з усяго, што ў Ізраіля, за службу іхнюю, за тое, што яны правяць службы ў скініі сходу;