Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛЯВІТ 27:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

А калі быдла нячыстае, дык трэба выкупіць паводле ацэны тваёй і дадаць да таго пятую долю; калі ня выкупяць, дык трэба прадаць паводле ацэны тваёй.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Калі гэта жывёла нячыстая, можна яе выкупіць паводле ацэнкі тваёй, дадаючы да яе адну пятую. Калі ня будзе выкуплена, будзе прададзена паводле ацэнкі тваёй.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Калі гэта жывёла нячыстая, то можа выкупіць [яе] той, хто складае, паводле ацанення, дадаўшы яшчэ пятую частку кошту; калі ж ён не захоча выкупіць, то будзе прададзена за столькі, колькі будзе.

Глядзіце раздзел



ЛЯВІТ 27:27
7 Крыжаваныя спасылкі  

А калі тое будзе якое-небудзь быдла нячыстае, якое ня прыносяць у ахвяру Госпаду, дык трэба прывесьці быдла сьвятару,


а калі хто хоча выкупіць яго, дык няхай дадасьць пятую долю да ацэны сваёй.


а калі той, хто прысьвяціў, захоча выкупіць дом свой, дык няхай дадасьць пятую долю срэбра ацэны тваёй, і будзе ягоны.


Толькі першынцаў з быдла, якія паводле першаснасьці належаць Госпаду, не павінен ніхто прысьвячаць: хай тое вол, хай дробнае быдла, - Гасподнія яны.


Толькі ўсё заклятае, што пад закляцьцем аддае чалавек Госпаду са сваёй уласнасьці, - хай чалавека, хай быдла, хай поле свайго валоданьня, - не прадаецца і не выкупаецца: усё заклятае ёсьць вялікая сьвятыня Гасподняя;


а калі хто захоча выкупіць дзесяціну сваю, дык няхай прыкладзе да цаны яе пятую долю.


за тую сьвятыню, супроць якое ён зграшыў, няхай аддасьць і дадасьць да таго пятую долю, і аддасьць гэта сьвятару, і сьвятар ачысьціць яго бараном ахвяры павіннасьці, і даравана будзе яму.