І ўсталі на досьвітку, каб ісьці ў табар Сірыйскі. І прыйшлі да краю табара Сірыйскага, і вось, няма там ніводнага чалавека.
ЛЯВІТ 27:26 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Толькі першынцаў з быдла, якія паводле першаснасьці належаць Госпаду, не павінен ніхто прысьвячаць: хай тое вол, хай дробнае быдла, - Гасподнія яны. Біблія (пераклад А.Бокуна) Першароднае з быдла, якое першароднае для ГОСПАДА, ці то вол, ці то баран, ніхто ня можа пасьвяціць [Госпаду], бо яны — ГОСПАДАВЫ. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ніхто не можа пасвяціць і ахвяраваць Госпаду першароднае з жывёлы, якое і так належыць Госпаду, ці то вол, ці то авечка, бо яны Госпадавы. |
І ўсталі на досьвітку, каб ісьці ў табар Сірыйскі. І прыйшлі да краю табара Сірыйскага, і вось, няма там ніводнага чалавека.
таксама прыводзіць у дом Бога нашага да сьвятароў, якія служаць у доме Бога нашага, першынцаў з сыноў нашых і з быдла нашага, як напісана ў законе, і першароднае ад буйнога і дробнага быдла нашага.
высьвяці мне кожнага першынца, які раскрывае ўлоньне сярод сыноў Ізраілевых, ад чалавека да быдла, Мае яны.
тое самае рабі з валом тваім і з авечкаю тваёю: сем дзён няхай яны будуць пры маці сваёй, а восьмага дня аддавай іх Мне.
А калі быдла нячыстае, дык трэба выкупіць паводле ацэны тваёй і дадаць да таго пятую долю; калі ня выкупяць, дык трэба прадаць паводле ацэны тваёй.
а за першароднае з валоў і за першароднае з авечак і за першароднае з коз не бяры выкупу: яны сьвятыня; крывёю іх акрапляй ахвярнік і тлушч зь іх палі ў ахвяру, дзеля прыемнай духмянасьці Госпаду;
бо ўсе першынцы - Мае; таго дня, калі пабіў Я ўсіх першынцаў у зямлі Егіпецкай, асьвяціў Я Сабе ўсіх першынцаў Ізраілевых ад чалавека да быдла: яны павінны быць Мае. Я Гасподзь.
Усё першароднае мужчынскага полу, што народзіцца ад буйнога быдла твайго і ад дробнага быдла твайго, пасьвячай Госпаду, Богу твайму: не працуй на першародным вале тваім і ня стрыжы першароднага з дробнага быдла твайго;